Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
27 Май 2021

Касманаўт з Чэрвеня Алег Навіцкі рыхтуецца да выхаду ў адкрыты космас

2 чэрвеня наш зямляк касманаўт Алег Навіцкі разам са сваім калегам Пятром Дубровым выйдуць у адкрыты космас. Для абодвух гэта будзе іх першая, як яны кажуць, “касмічная прагулка”.

Чакаецца, што касманаўты правядуць за межамі МКС амаль сем гадзін. На старонцы Алега Навіцкага ў Facebook змешчаны іх кароткі відэааповед аб праграме выхаду ў адкрыты космас.

Яго асаблівасцю будзе спалучэнне рэсурсных работ, касмічных эксперыментаў і падрыхтоўкі станцыі да прыёму новага шматмэтавага лабараторнага модуля “Навука”.  Першая задача выхаду ў адкрыты космас – замена зменнай панелі рэгулятара расходу вадкасці сістэмы тэрмарэгулявання на модулі “Зара”. Для прыёму модуля “Навука” будзе вызвалены стыковачны вузел на пераходным адсеку модуля “Зорка”. Таксама будзе падрыхтаваны да расстыкоўкі модуль “Пірс”, праведзены касмічныя эксперыменты “Тэст” і “Трываласць”.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць