Чакаецца, што касманаўты правядуць за межамі МКС амаль сем гадзін. На старонцы Алега Навіцкага ў Facebook змешчаны іх кароткі відэааповед аб праграме выхаду ў адкрыты космас.
Яго асаблівасцю будзе спалучэнне рэсурсных работ, касмічных эксперыментаў і падрыхтоўкі станцыі да прыёму новага шматмэтавага лабараторнага модуля “Навука”. Першая задача выхаду ў адкрыты космас – замена зменнай панелі рэгулятара расходу вадкасці сістэмы тэрмарэгулявання на модулі “Зара”. Для прыёму модуля “Навука” будзе вызвалены стыковачны вузел на пераходным адсеку модуля “Зорка”. Таксама будзе падрыхтаваны да расстыкоўкі модуль “Пірс”, праведзены касмічныя эксперыменты “Тэст” і “Трываласць”.

