Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
02 Верасень 2021

У самай маленькай па колькасці школе Чэрвеньскага раёна ў першым класе - адна вучаніца

Лінейка, прысвечаная 1 верасня, у самай маленькай у раёне па колькасці Новазелянкоўскай школе прайшла ўрачыста.

Адкрылі святочнае мерапрыемства дзяржаўным гімнам. Усе хлопцы сур'ёзна, з разуменнем моманту выразна выводзілі словы музычнага сімвала краіны. Вядучыя - дзве прыгожыя старшакласніцы - павіншавалі ўсіх хлопцаў, настаўнікаў, бацькоў з выдатнай падзеяй - пачаткам навучальнага года.

2 9 21 2 2

Дырэктар Жанна Міхайлаўна Калтовіч пажадала вучням здароўя, стараннасці, адказнасці, добрых адзнак і цікавых адкрыццяў на прадметных уроках.

2 9 21 2 2

Падарункі ад прафсаюза атрымалі і малыя з дзіцячага садка

Цёпла павіншавала школьнікаў госця мерапрыемства - Вольга Барысаўна Коціна, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў. Разам з добрымі пажаданнямі яна прывезла падарункі.

2 9 21 2 2

Вольга Коціна з Міраславай Шпакоўскай

Адзін з іх атрымала Міраслава Шпакоўская – адзіная першаклашка сёлета ў гэтай школе. У яе будзе персанальны першы настаўнік. Вось выдатна. Уся ўвага і ўсе старанні для цябе адной. Мама з татам, напэўна, вельмі задаволены. Бо ўсе хатнія заданні яна зможа выканаць у школе.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць