Адкрылі святочнае мерапрыемства дзяржаўным гімнам. Усе хлопцы сур'ёзна, з разуменнем моманту выразна выводзілі словы музычнага сімвала краіны. Вядучыя - дзве прыгожыя старшакласніцы - павіншавалі ўсіх хлопцаў, настаўнікаў, бацькоў з выдатнай падзеяй - пачаткам навучальнага года.

Дырэктар Жанна Міхайлаўна Калтовіч пажадала вучням здароўя, стараннасці, адказнасці, добрых адзнак і цікавых адкрыццяў на прадметных уроках.

Падарункі ад прафсаюза атрымалі і малыя з дзіцячага садка
Цёпла павіншавала школьнікаў госця мерапрыемства - Вольга Барысаўна Коціна, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў. Разам з добрымі пажаданнямі яна прывезла падарункі.

Вольга Коціна з Міраславай Шпакоўскай
Адзін з іх атрымала Міраслава Шпакоўская – адзіная першаклашка сёлета ў гэтай школе. У яе будзе персанальны першы настаўнік. Вось выдатна. Уся ўвага і ўсе старанні для цябе адной. Мама з татам, напэўна, вельмі задаволены. Бо ўсе хатнія заданні яна зможа выканаць у школе.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

