Першыя гульні турніру адбыліся на гарадскім стадыёне ў Мар’інай Горцы. “Заполле” ў дэбютным матчы саступіла равесніцам з ДЮСШ-4 (Маладзечна) – 0:6, а потым двойчы, з аднолькавым лікам 0:0, згуляла ўнічыю з камандамі “Дзіцячая Вёска” і ДЮСШ-2 (Барысаў).
Пасля трох гульняў запольскія дзяўчынкі з двума ачкамі займаюць у турнірнай табліцы дывізіёна “Рагнедка” чацвёртае месца. Іх наступнымі саперніцамі будуць каманды “Тарпеда-БелАЗ” (Жодзіна) і “Мар’іна Горка”. Гульні адбудуцца 5 кастрычніка.
Як адзначыў Максім Шалабнёў, дэбют яго выхаванак можна назваць годным, улічваючы, што каманда была сфарміраваная толькі ў пачатку сёлетняга навучальнага года.
Ігар АДАМОВІЧ

