Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Кастрычнік 2021

Каманда “Заполле” прадстаўляе Чэрвеньшчыну ў рэспубліканскіх футбольных спаборніцтвах сярод дзяўчынак

29 верасня стартавалі рэспубліканскія спаборніцтвы Футбольнай лігі дзяўчат сярод дзяўчынак 2009-2011 гадоў нараджэння (U-13). У дывізіёне “Рагнедка” наш раён прадстаўляе каманда “Заполле”, укамплектаваная вучаніцамі мясцовай школы, пад кіраўніцтвам трэнера Максіма Шалабнёва.

Першыя гульні турніру адбыліся на гарадскім стадыёне ў Мар’інай Горцы. “Заполле” ў дэбютным матчы саступіла равесніцам з ДЮСШ-4 (Маладзечна) – 0:6, а потым двойчы, з аднолькавым лікам 0:0, згуляла ўнічыю з камандамі “Дзіцячая Вёска” і ДЮСШ-2 (Барысаў).

Пасля трох гульняў запольскія дзяўчынкі з двума ачкамі займаюць у турнірнай табліцы дывізіёна “Рагнедка” чацвёртае месца. Іх наступнымі саперніцамі будуць каманды “Тарпеда-БелАЗ” (Жодзіна) і “Мар’іна Горка”. Гульні адбудуцца 5 кастрычніка.

Як адзначыў Максім Шалабнёў, дэбют яго выхаванак можна назваць годным, улічваючы, што каманда была сфарміраваная толькі ў пачатку сёлетняга навучальнага года.

Ігар АДАМОВІЧ

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць