Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
11 Лістапад 2021

Праца скончыцца - павага застанецца: чэрвеньскія ліцэісты прыбіраюць смецце на вуліцах горада

Дадатковая спецыяльнасць, першыя працоўныя навыкі, зносіны, здабыццё ўпэўненасці ў сабе і магчымасць зарабіць – усё гэта сумяшчае ў сабе студатрад.

У ЖКГ працуе сэрвісны студэнцкі атрад «Ігумень». Ён складаецца з навучэнцаў прафесійнага будаўнічага ліцэя. Хлопцы самі абралі гэты кірунак працы, таму што ён ім быў цікавы. Чысты горад - хто ж пра гэта не марыць! І вось дзесяць чалавек ужо другі тыдзень прыбіраюць і добраўпарадкоўваюць тэрыторыю нашага роднага Чэрвеня. Як адзначыла першы сакратар райкама БРСМ Наталля Семянюк, гэта ўжо другі студатрад ліцэістаў, які працуе гэтай восенню: «Развіццё дзейнасці студэнцкіх атрадаў - прыярытэт у выхаванні моладзі, так як прыцягвае да працы, вучыць прыносіць карысць грамадству, развівае прафесійныя і кіраўнічыя якасці».

Маладзёжны лідар раёна падзякавала кіраўніцтву Чэрвеньскага ЖКГ і ПМК-237 за супрацоўніцтва, якое дало дзецям магчымасць зарабіць, што для іх немалаважна. Хлопцам падабаецца наводзіць чысціню, але ім таксама вельмі хацелася б, каб на прыбраных імі вуліцах, дварах і тратуарах не з'яўлялася новае смецце. Праца атрада хутка скончыцца. А павага да чужой працы і свайму ўласнаму гораду хай застанецца.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Наталлі Семянюк

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць