Супрацоўнікі МНС і дзеці з сярэдняй школы №4 падарылі свята выхаванцам Чэрвеньскага дзіцячага сацыяльнага прытулку.
Пачалося знаёмства з любiмай дзецьмі гульні «Снежкі», дзе хлопцы закідвалі камячкі ў каску ратавальніка.
Гуляючы ў «Небяспечнае/бяспечнае» хлопцы з заплюшчанымі вачыма адгадвалі прадметы ў скрынцы і распавядалі, чым яны могуць быць небяспечны.
— Гэта навагодні шарык, ён небяспечны, так як шкляны і можа разбіцца, — расказваюць дзеці.
- А гэта петарда, яна выбухае — разважае дзяўчынка, - пры выбуху яна можа нанесці траўму, і нават можа здарыцца пажар.
- А вось гэта таблеткі, калі іх есцi без дазволу дарослых, можна атруціцца, - падзяліліся ведамі дзеці.
Вакол нас сапраўды вельмі шмат штодзённых рэчаў, якія могуць утойваць у сабе небяспеку. Задача дарослых навучыць дзяцей правілам бяспечных паводзін, каб захаваць іх здароўе і жыццё.
Ну і які ж Новы год без падарункаў! У рамках акцыі «Цуды на Раство» і «Нашы дзеці» навучэнцы сярэдняй школы №4 падрыхтавалі навагоднія падарункі для выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку.
Добрыя сэрцы адных дзяцей зрабілі шчаслівей іншых!

