Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Студзень 2022

Супрацоўнікі МНС і дзеці з сярэдняй школы №4 падарылі свята выхаванцам Чэрвеньскага дзіцячага сацыяльнага прытулку

Новы год - свята, якое дорыць радасць усім. І не важна, ты сустракаеш яго дома або не. Усе загадваюць жаданні і шчыра вераць у іх выкананне.

Супрацоўнікі МНС і дзеці з сярэдняй школы №4 падарылі свята выхаванцам Чэрвеньскага дзіцячага сацыяльнага прытулку.

Пачалося знаёмства з любiмай дзецьмі гульні «Снежкі», дзе хлопцы закідвалі камячкі ў каску ратавальніка.

Гуляючы ў «Небяспечнае/бяспечнае» хлопцы з заплюшчанымі вачыма адгадвалі прадметы ў скрынцы і распавядалі, чым яны могуць быць небяспечны.

4 1 22 17

— Гэта навагодні шарык, ён небяспечны, так як шкляны і можа разбіцца, — расказваюць дзеці.

- А гэта петарда, яна выбухае — разважае дзяўчынка, - пры выбуху яна можа нанесці траўму, і нават можа здарыцца пажар.

- А вось гэта таблеткі, калі іх есцi без дазволу дарослых, можна атруціцца, - падзяліліся ведамі дзеці.

Вакол нас сапраўды вельмі шмат штодзённых рэчаў, якія могуць утойваць у сабе небяспеку. Задача дарослых навучыць дзяцей правілам бяспечных паводзін, каб захаваць іх здароўе і жыццё.

4 1 22 17

Ну і які ж Новы год без падарункаў! У рамках акцыі «Цуды на Раство» і «Нашы дзеці» навучэнцы сярэдняй школы №4 падрыхтавалі навагоднія падарункі для выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку.

Добрыя сэрцы адных дзяцей зрабілі шчаслівей іншых!

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць