Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

17 Жнівень 2022

«Час усё расставіў па сваіх месцах» - Людміла Пасудзеўская пра мітынг з удзелам Лукашэнка

Старшыня Калодзежскага сельвыканкама Людміла Пасудзеўская:

- Пачатак паездкі на мітынг успамінаецца з непрыемнымі пачуццямі. Калі мы садзіліся ў аўтобус, сапернікі палітыкі Прэзідэнта выказвалі нам пагарду і фатаграфавалі праз вокны. Ужо ў Мiнску я спрабавала паразмаўляць з людзьмі іншых поглядаў, растлумачыць ім, што ўсе мы - беларусы, і нам няма чаго дзяліць.  Але ў адказ пачула крыўдныя словы, сярод якіх «калгаснікі» было самае прыстойнае.

Амаль гадзіну людзі выступалі на мітынгу. Перад гэтым былі чуткі, нібыта кіраўнік дзяржавы пакінуў краіну. І раптам аб'яўляюць, што Прэзідэнт тут, з намі. Многія плакалі. Гэта, мусіць, было пераломным момантам у тыя няпростыя дні.

З выступу Аляксандра Рыгоравіча добра запомніла, як ён казаў пра перспектыву вяртання ў мінулае, калі ўсё абрынецца. Я і людзі майго пакалення добра разумелі, пра што гаворка, таму што перажылі ліхія дзевяностыя. Дзякуй Богу, гэтага не здарылася. Час усё расставіў на свае месцы.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць