Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

22 Жнівень 2022

Работнікам Чэрвеньскага дома-інтэрната распавялі пра бяспеку выкарыстання банкаўскіх картак

Падчас Адзінага дня інфармавання, які праводзіўся ў раёне 18 жніўня, калектыў работнікаў Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця наведалі дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг № 627 ААТ «ААБ Беларусбанк» Чэрвеня Наталля Аляксеева і загадчыца сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу гэтай установы Святлана Корань. У цэнтры ўвагі былі пытанні бяспечнага выкарыстання банкаўскіх картак.

Святлана Корань спынілася на сітуацыях, калі махляры ўваходзяць у давер да кліентаў банка і выманьваюць у іх рэквізіты плацежных картак, банкаўскіх рахункаў, іншых асабістых даных. Яна заклікала пры карыстанні інтэрнэт-банкінгам “Беларусбанка” ўважліва глядзець на яго адрас – ibank.asb.by Ён павінен быць менавіта такім і ніякім іншым. Усё астатняе – падробленыя старонкі, пры уваходзе на якія грошы будуць скрадзеныя. Неблагая абарона ад рызыкі быць падманутым – захаваць інтэрнэт-банкінг як укладку на мабільным тэлефоне, камп’ютары ці ноўтбуку.

Па-ранейшаму, хаця апошнім часам выпадкаў ашуканства стала менш, небяспеку для кліентаў банка ўяўляюць тэлефанаванні, якія, як правіла, паступаюць на Вайбер. Падчас стасункаў махляры прадстаўляюцца супрацоўнікамі службы бяспекі банка і пад рознымі нагодамі выведваюць банкаўскія рэквізіты, каб потым завалодаць грашыма.

– Сапраўдныя супрацоўнікі банка ніколі не будуць тэлефанаваць на Вайбер – толькі на мабільны ці стацыянарны тэлефон, – растлумачыла Святлана Корань. – І, тым больш, мы не пытаемся ў кліентаў нумар іх карткі, а пры пэўнай патрэбе запрашаем прыйсці на гутарку ў банк.

Пры гэтым спецыяліст “Беларусбанка” параіла не спрабаваць размаўляць з махлярамі, нават калі вы здагадаліся, што вас спрабуюць ашукаць, бо яны маюць прафесійную псіхалагічную падрыхтоўку і незаўважна могуць “апрацаваць” патэнцыйную ахвяру. Лепш за ўсё адразу ж націснуць на “адбой”.

Таксама Святлана Корань назвала новыя тэхналогіі кібермахляроў, якія з’явіліся параўнальна нядаўна. Гэта ашуканства праз платформу “Куфар Дастаўка”, паведамленні пра выйгрыш прыза і тэлефанаванні, звязаныя з атрыманнем крэдыту.

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць