Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

23 Жнівень 2022

Віктар Данілаў: «Чэрвень - горад майго маштабу»

Знакаміты мастак Віктар Данілаў плануе напісаць карціну, прысвечаную знакавым месцам ігуменскай зямлі. У планах - узнавіць на палатне палац Манюшка-Ваньковічаў. Працу над новай серыяй - расшыфроўкай месцаў, дзе жылі творчыя людзі, дзе ёсць багатая культурная спадчына, Віктар Мікалаевіч думае пачаць у наступным годзе.

У мастацкіх выставах Віктар Данілаў удзельнічае з 1968 года. Ураджэнец Расіі, ён у свой час скончыў Віцебскі педінстытут.

— Падчас вучобы ў Віцебску кожнае лета ездзіў у падарожжа. Сярэдняя Азія, Памір, Крым... Менавіта тады я зразумеў па-сапраўднаму, што мастак павінен бачыць вобразамі, дадумваць іх, - распавядае Віктар Мікалаевіч. - Улічваючы, што заканчваў я педінстытут, я настаўнік па сваёй натуры. Ды і працаваў на педагагічнай працы 45 гадоў. Таму місія мая - адукоўваць. Я і зараджаны на навучанне, прычым людзей усіх узростаў: ад малых да пажылых. Мне цікава, каб людзі адчынялі сябе. Для гэтага я і праводжу аўтарскія курсы па ўсёй Мінскай вобласці. Імкнуся захапіць і дзяцей, і дарослых роднай прыродай, культурай так, як захоплены я сам. Хоць я родам з Расіі, але Беларусь стала мне радзімай, адчуваю: яна - мая.

Беларусь Віктар Данілаў аб'ездзіў літаральна ўздоўж і ўпоперак. У яго творчым партфоліё цэлыя серыі работ з Вязынкі, Заслаўя, Міра, Нясвіжа, Маладзечна…

— Чэрвеня ў гэтым пераліку пакуль няма?

— У Чэрвені былі. На пленэры некалькі гадоў таму. Праўда, усяго адзін дзянёк. Але гэта горад майго маштаба. Люблю невялікія мястэчкі. Цяпер я заняты тэмай Янкі Купалы. Як толькі завяршу з ёй, тады буду больш падрабязна планаваць сустрэчу з Чэрвеншчынай.

Віктар Данілаў знаходзіцца ў Еўразійскай мастацкай садружнасці і Міжнароднай гільдыі жывапісцаў. Яго працы – у фондах музеяў Самарканда, Пскова, Мінска, Віцебска, Оршы, Ліды, Маладзечна, Заслаўя, Нясвіжа і прыватных калекцыях у Расіі, Англіі, ЗША, Ізраілі, Польшчы, Германіі, Італіі.

– Магчыма, і наш палац Манюшко-Ваньковічаў у Вашым выкананні апынецца недзе далёка?

— Магчыма, — усміхаецца Віктар Мікалаевіч і па-змоўніцку дадае: — Але найперш у Вашай газеце надрукуем некалькі малюнкаў. 

Вікторыя Кахраман

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць