Ад кіраўніцтва гаспадаркі Тамара Мікалаеўна перадала дырэктару школы Валянціне Ільмоўскай два дарагія валейбольныя мячы, а таксама ўручыла Падзякі і грашовыя прэміі ад сельгаспрадпрыемства.
Дзевяць вучняў школы дапамагалі гаспадарцы на ўборачнай кампаніі гэтага года - працавалі на збожжатоку. Тамара Цітавец выказала ўдзячнасць і падзяку за добрасумленную працу і аказаную дапамогу ад работнікаў гаспадаркі Міхаілу Гурэнчыку, Арцёму і Артуру Губар, Івану і Уладзіміру Курыловіч, Дзянісу Васько, Іллю Дзянько, Ксеніі Панцюк, Мікіце Цітавец.
Малайцы, хлопцы, паспяховага навучальнага года.
Галіна Гамеза. Фота Тамары Цітавец