Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

02 Верасень 2022

Раваніцкай школе падарылі мячы, а вучням - грашовыя прэміі

На ўрачыстай лінейцы 1 верасня ў Раваніцкай школе першакласнікаў і ўсіх школьнікаў віншавалі з пачаткам навучальнага года старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Анастасія Пашкевіч і спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Раванічы» Тамара Цітавец.

Ад кіраўніцтва гаспадаркі Тамара Мікалаеўна перадала дырэктару школы Валянціне Ільмоўскай два дарагія валейбольныя мячы, а таксама ўручыла Падзякі і грашовыя прэміі ад сельгаспрадпрыемства.

Дзевяць вучняў школы дапамагалі гаспадарцы на ўборачнай кампаніі гэтага года - працавалі на збожжатоку. Тамара Цітавец выказала ўдзячнасць і падзяку за добрасумленную працу і аказаную дапамогу ад работнікаў гаспадаркі Міхаілу Гурэнчыку, Арцёму і Артуру Губар, Івану і Уладзіміру Курыловіч, Дзянісу Васько, Іллю Дзянько, Ксеніі Панцюк, Мікіце Цітавец.

Малайцы, хлопцы, паспяховага навучальнага года.

Галіна Гамеза. Фота Тамары Цітавец

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць