Ёсць і свае рэкорды. Прадаўцы бульбы з Натальеўска яшчэ не паспелі замацаваць кошт - 70 капеек за кілаграм - як да машыны сабралася вялікая чарга. Літаральна за паўгадзіны «размялі» паўгрузавіка сетак з «другім хлебам» гатунку Лілі.
На кірмашы таксама знайшлося шмат цікавага для садаўнікоў. Саджанцы садавінагародніных дрэў і кустоў - усяго больш за паўсотні відаў - прапанавалі прадаўцы з Дзяржынскага раёна. Сто відаў кветак прывезла ўладальніца гадавальніка ў Іванічах.
Кірмашы будуць працаваць у Чэрвені і Смілавічах кожную суботу да 12 лістапада з 9.00 да 13.00.

