Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

26 Верасень 2022

«Паспей купіць»: Сезон восеньскіх кірмашоў - адкрыты

У Чэрвені агароднінныя рады размясціліся на пляцоўцы ля гарадскога стадыёна. З дзясятак вытворцаў сельгаспрадукцыі як з Чэрвеньскага раёна, так і са Століна прапануюць грунтоўна і па разумным кошце падрыхтавацца да зімы. Гандаль ідзе бойка.

Ёсць і свае рэкорды. Прадаўцы бульбы з Натальеўска яшчэ не паспелі замацаваць кошт - 70 капеек за кілаграм - як да машыны сабралася вялікая чарга. Літаральна за паўгадзіны «размялі» паўгрузавіка сетак з «другім хлебам» гатунку Лілі.

На кірмашы таксама знайшлося шмат цікавага для садаўнікоў. Саджанцы садавінагародніных дрэў і кустоў - усяго больш за паўсотні відаў - прапанавалі прадаўцы з Дзяржынскага раёна. Сто відаў кветак прывезла ўладальніца гадавальніка ў Іванічах.

Кірмашы будуць працаваць у Чэрвені і Смілавічах кожную суботу да 12 лістапада з 9.00 да 13.00.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць