Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

17 Кастрычнік 2022

«Сад надзеі» з'явіўся ў гімназіі №1 Чэрвеня

Сёння, у светлае свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў гімназіі № 1 Чэрвеня сям'і – мамы, таты і дзеці – прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці ўстаноў адукацыі нашага раёна разам з членамі раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, валанцёрамі Чырвонага Крыжа пасадзілі «Сад надзеі».

Начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Ірына Змачынская павітала дзяцей і бацькоў. Віншуючы прысутных, яна сказала:

— Як дрэва моцна сваімі каранямі, так чалавек моцны сваёй радзімай, сям'ёй, — Сёння тут і шматдзетныя сем'і, і тыя, хто мае аднаго і двух дзяцей. Дзякуй, што падаеце дзецям добры прыклад кахання і клопату, гадуйце іх патрыётамі Беларусі.

Настаяцель храма Мікалая Цудатворца Аляксандр Лазоўскі павіншаваў усіх з Пакровам Прасвятой Багародзіцы і благаславіў прысутных на добрую справу.

У садзе гімназіі ўжо былі падрыхтаваны рыдлёўкі, саджанцы, палівачкі. Разам з дзеткамі, якія падтрымлівалі далікатныя дрэўцы яблынь, груш і сліў, за працу ўзяліся таты. Справіліся хутка, зрабілі фота на памяць, устанавілі памятную таблічку.

Пасля дырэктар гімназіі запрасіла дзяцей і бацькоў пакаштаваць пачастункi, прыгатаваных з пладоў сёлетняга ўраджаю, - кампот, шарлотку, піражкі, запечаныя яблыкі.

У гімназіі ў гэты дзень праходзіў кірмаш здароўя. Кожны са школьнікаў прыгатаваў нейкую страву і за сімвалічныя грошы прапаноўваў таварышам.

Блінцы, піражкі, мафіны, кексы, пірагі з садавінай разляталіся імгненна. Такія кірмашы праходзяць у гімназіі рэгулярна. Абавязковая ўмова: усё павінна быць хатнім, гэта значыць прыгатаваным сваімі рукамі. Відаць было, што такая форма перакусу падабаецца хлопцам.

Галіна Гамеза. Фота аўтара.

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць