Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

18 Люты 2019

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Ігнатавіч СЕМЧАНКА ўручылі памятны медаль

Днямі старшыня Чэрвенскага раённага савета ветэранаў Іван Ладуцька ўручыў памятны медаль “100 лет Великой Октябрьской социалистической революции” ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Васілю Ігнатавічу СЕМЧАНКУ.

У пасведчанні да ўзнагароды пазначана, што памятным медалём ветэрана ўзнагароджвае Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі.

Побач з новым медалём – узнагароды, атрыманыя падчас удзелу ў Вялікай Айчыннай вайне: ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн Вялікай Айчыннай вайны, медалі “За адвагу”, “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Берліна”, “За Перамогу над Германіяй”, знакі “Выдатны кулямётчык” і “Гвардыя СССР”, шматлікія юбілейныя медалі – 20, 30, 40, 50, 55, 60, 70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, “50 гадоў Узброеным Сілам СССР”, “100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь”, 60, 65, 70 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ветэранскі медаль “За шматгадовую добрасумленную працу”, медаль да 100-годдзя Георгія Жукава.

Удзельнік аперацыі “Баграціён”, Васіль Ігнатавіч прайшоў вялікі шлях дарогамі вайны – ад Барысава да Берліна.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць