У пасведчанні да ўзнагароды пазначана, што памятным медалём ветэрана ўзнагароджвае Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі.
Побач з новым медалём – узнагароды, атрыманыя падчас удзелу ў Вялікай Айчыннай вайне: ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн Вялікай Айчыннай вайны, медалі “За адвагу”, “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Берліна”, “За Перамогу над Германіяй”, знакі “Выдатны кулямётчык” і “Гвардыя СССР”, шматлікія юбілейныя медалі – 20, 30, 40, 50, 55, 60, 70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, “50 гадоў Узброеным Сілам СССР”, “100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь”, 60, 65, 70 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ветэранскі медаль “За шматгадовую добрасумленную працу”, медаль да 100-годдзя Георгія Жукава.
Удзельнік аперацыі “Баграціён”, Васіль Ігнатавіч прайшоў вялікі шлях дарогамі вайны – ад Барысава да Берліна.
Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара

