Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
21 Люты 2019

Угарны газ — небяспечны яд

Угарны газ (монааксід вугляроду, аксід вугляроду, вокіс вугляроду, СО) - гэта прадукт згарання, які з'яўляецца атрутным газам без колеру і паху.

Утварэнне сумесі угарнага газу адбываецца ў выніку гарэння ва ўмовах недахопу кіслароду. Павышэнне канцэнтрацыі вокісi вугляроду ў памяшканні адбываецца ў выпадку адсутнасці прытоку свежага паветра, дрэннай працы вентыляцыі, няспраўных комінах пры працы газавыкарыстальнага абсталявання.

Яшчэ свежыя ў памяці трагічныя выпадкі ў Барысаве, дзе атручэнне чадным газам стала прычынай гібелі шасці чалавек у жылым доме і ў адным з кафэ Слуцка, вымусілi задумацца аб бяспечнай эксплуатацыі бытавых прыбораў нават самых легкадумных грамадзян.

Большасць з нас скептычна ставіцца да візітаў адпаведных спецыялістаў, лічачы падобны кантроль мерапрыемствам «для галачкі». У стагоддзе тэхнічнага прагрэсу неяк не верыцца, што чалавечае жыццё можа залежаць ад самых простых і будзённых рэчаў. Аказалася, можа, і не толькі сваё ўласнае, але і жыццё суседа.

Галоўная небяспека угарнага газу ў тым, што ён не мае паху і колеру і пры гэтым нават невялікай яго канцэнтрацыі дастаткова, каб выклікаць незваротныя наступствы. Ужо пасля некалькіх удыхаў з'яўляюцца першыя сімптомы атручвання: галаўны боль, удушша, грук у скронях, галавакружэнне, млоснасць, рвота, глядзельныя і слыхавыя галюцынацыі. Знаходжанне на працягу 5 хвілін у памяшканні, у якiм выкладзена ў паветры ўсяго 0,32% угарнага газу, небяспечна для жыцця, а пры канцэнтрацыі СО ва ўдыхаемым паветры 1% пасля некалькіх удыхаў наступаюць сутаргi і рухальны параліч. Чалавек губляе прытомнасць і памірае праз 2 - 3 хвіліны.

Адзіны эфектыўны спосаб пазбегнуць трагедыі - выкананне ўсіх патрабаванняў бяспечнай эксплуатацыі газавых катлоў і праточных воданагравальнікаў. І тут нават самыя, здавалася б, неістотныя прэтэнзіі спецыялістаў цалкам апраўданыя.

Для выключэння ўздзеяння небяспечнага газу на абслугоўваючы персанал у ацяпляльных і вытворчых кацельнях з пастаяннай прысутнасцю персаналу прадугледжваецца сістэма кантролю канцэнтрацыі вокісу вугляроду з аўтаматычным адключэннем падачы прыроднага (звадкаванага) газу.

Згодна з пунктамі 43 Правілаў карыстання газам у побыце і 263 Правілаў па забеспячэнні прамысловай бяспекі ў галіне газазабеспячэння дымавыя і вентыляцыйныя каналы абавязкова правяраюцца пры ўводзе абсталявання ў эксплуатацыю, а затым перад кожным ацяпляльным сезонам. А вось дымавыя каналы ад газавых калонак, калі яны выраблены з цэглы, правяраюцца і чысцяцца як мінімум раз у тры месяцы.

Першая дапамога пры атручванні ўгарным газам:

  • Перанесці пацыента на свежае паветра.
  • Ліквідаваць паступленне угарнага газу. Выветрыць памяшканне (адкрыць вокны і дзверы) і пакінуць памяшканне.
  • Калі пацярпелы ў свядомасці, забяспечыць бесперапынны доступ свежага паветра і кароткачасовае ўдыханне нашатырнага спірту, расцерці цела. Выклікаць «хуткую дапамогу».
  • Калі пацярпелы без прытомнасці, неабходна неадкладна пачаць штучнае дыханне да прыходу ў прытомнасць або да прыезду хуткай дапамогі.
  • Паведаміць лекару хуткай дапамогі, аб падазроне ў атручванні ўгарным газам.

Неабходна памятаць, што падчас вывядзення пацярпелага з памяшкання з небяспечнай канцэнтрацыяй угарнага газу, у першую чаргу неабходна засцерагчы сябе, каб пазбегнуць атручвання таксама. Асноўным «проціяддзем» пры атручванні ўгарным газам, служыць кісларод.

Пры найменшых сумненнях трэба звяртацца ў дыспетчарскую ЖКГ. Згодна з беларускім заканадаўствам за тэхабслугоўванне будынкаў, у тым ліку і вентыляцыйных каналаў, адказвае камунальная служба. Напэўна, варта ўсё-ткі лепш даверыцца прафесіяналам, чым спрабаваць самастойна ліквідаваць праблему. Тым больш што гэтая небясьпека не мае ні колеру, ні паху.

Кудрашоў Віталь, галоўны дзяржаўны інспектар Мінскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць