Утварэнне сумесі угарнага газу адбываецца ў выніку гарэння ва ўмовах недахопу кіслароду. Павышэнне канцэнтрацыі вокісi вугляроду ў памяшканні адбываецца ў выпадку адсутнасці прытоку свежага паветра, дрэннай працы вентыляцыі, няспраўных комінах пры працы газавыкарыстальнага абсталявання.
Яшчэ свежыя ў памяці трагічныя выпадкі ў Барысаве, дзе атручэнне чадным газам стала прычынай гібелі шасці чалавек у жылым доме і ў адным з кафэ Слуцка, вымусілi задумацца аб бяспечнай эксплуатацыі бытавых прыбораў нават самых легкадумных грамадзян.
Большасць з нас скептычна ставіцца да візітаў адпаведных спецыялістаў, лічачы падобны кантроль мерапрыемствам «для галачкі». У стагоддзе тэхнічнага прагрэсу неяк не верыцца, што чалавечае жыццё можа залежаць ад самых простых і будзённых рэчаў. Аказалася, можа, і не толькі сваё ўласнае, але і жыццё суседа.
Галоўная небяспека угарнага газу ў тым, што ён не мае паху і колеру і пры гэтым нават невялікай яго канцэнтрацыі дастаткова, каб выклікаць незваротныя наступствы. Ужо пасля некалькіх удыхаў з'яўляюцца першыя сімптомы атручвання: галаўны боль, удушша, грук у скронях, галавакружэнне, млоснасць, рвота, глядзельныя і слыхавыя галюцынацыі. Знаходжанне на працягу 5 хвілін у памяшканні, у якiм выкладзена ў паветры ўсяго 0,32% угарнага газу, небяспечна для жыцця, а пры канцэнтрацыі СО ва ўдыхаемым паветры 1% пасля некалькіх удыхаў наступаюць сутаргi і рухальны параліч. Чалавек губляе прытомнасць і памірае праз 2 - 3 хвіліны.
Адзіны эфектыўны спосаб пазбегнуць трагедыі - выкананне ўсіх патрабаванняў бяспечнай эксплуатацыі газавых катлоў і праточных воданагравальнікаў. І тут нават самыя, здавалася б, неістотныя прэтэнзіі спецыялістаў цалкам апраўданыя.
Для выключэння ўздзеяння небяспечнага газу на абслугоўваючы персанал у ацяпляльных і вытворчых кацельнях з пастаяннай прысутнасцю персаналу прадугледжваецца сістэма кантролю канцэнтрацыі вокісу вугляроду з аўтаматычным адключэннем падачы прыроднага (звадкаванага) газу.
Згодна з пунктамі 43 Правілаў карыстання газам у побыце і 263 Правілаў па забеспячэнні прамысловай бяспекі ў галіне газазабеспячэння дымавыя і вентыляцыйныя каналы абавязкова правяраюцца пры ўводзе абсталявання ў эксплуатацыю, а затым перад кожным ацяпляльным сезонам. А вось дымавыя каналы ад газавых калонак, калі яны выраблены з цэглы, правяраюцца і чысцяцца як мінімум раз у тры месяцы.
Першая дапамога пры атручванні ўгарным газам:
- Перанесці пацыента на свежае паветра.
- Ліквідаваць паступленне угарнага газу. Выветрыць памяшканне (адкрыць вокны і дзверы) і пакінуць памяшканне.
- Калі пацярпелы ў свядомасці, забяспечыць бесперапынны доступ свежага паветра і кароткачасовае ўдыханне нашатырнага спірту, расцерці цела. Выклікаць «хуткую дапамогу».
- Калі пацярпелы без прытомнасці, неабходна неадкладна пачаць штучнае дыханне да прыходу ў прытомнасць або да прыезду хуткай дапамогі.
- Паведаміць лекару хуткай дапамогі, аб падазроне ў атручванні ўгарным газам.
Неабходна памятаць, што падчас вывядзення пацярпелага з памяшкання з небяспечнай канцэнтрацыяй угарнага газу, у першую чаргу неабходна засцерагчы сябе, каб пазбегнуць атручвання таксама. Асноўным «проціяддзем» пры атручванні ўгарным газам, служыць кісларод.
Пры найменшых сумненнях трэба звяртацца ў дыспетчарскую ЖКГ. Згодна з беларускім заканадаўствам за тэхабслугоўванне будынкаў, у тым ліку і вентыляцыйных каналаў, адказвае камунальная служба. Напэўна, варта ўсё-ткі лепш даверыцца прафесіяналам, чым спрабаваць самастойна ліквідаваць праблему. Тым больш што гэтая небясьпека не мае ні колеру, ні паху.
Кудрашоў Віталь, галоўны дзяржаўны інспектар Мінскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду

