Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
07 Сакавік 2019

«Белая ладдзя» - шахматны клуб для пажылых адкрыўся ў Чэрвені

Ён арганізаваны на базе аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту сумесна з Чэрвенскім раённым саветам ветэранаў. Клуб з'яўляецца добраахвотным аб'яднаннем грамадзян пажылога ўзросту, заснаваным на агульнасці інтарэсаў, яго дзейнасць накіравана на развіццё майстэрства шахматнай гульні.

На першы занятак клуба сабралася пакуль пяць чалавек. Гэта ўсё - мужчыны. Але, як адзначыў Іван Ладуцька, старшыня раённага савета ветэранаў, які будзе ажыццяўляць кіраўніцтва дзейнасцю клуба, гэта толькі пачатак. - Думаю, што знойдуцца і жанчыны - аматары гэтай гульні, - сказаў ён.

У плане работы клуба - правядзенне турніраў, узаемадзеянне з іншымі шахматнымі клубамі, развіццё майстэрства шахматнай гульні а таксама імкненне да паўнавартаснага актыўнага жыцця, ўсталяванне сяброўскіх кантактаў і прапаганда здаровага ладу жыцця.

Членам шахматнага клуба можа стаць любы грамадзянін сталага ўзросту, які захапляецца шахматамі, у тым ліку і мае кваліфікацыйны разрад. Прыём у клуб «Белая ладдзя» ажыццяўляецца на падставе вуснай заявы грамадзяніна.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць