На першы занятак клуба сабралася пакуль пяць чалавек. Гэта ўсё - мужчыны. Але, як адзначыў Іван Ладуцька, старшыня раённага савета ветэранаў, які будзе ажыццяўляць кіраўніцтва дзейнасцю клуба, гэта толькі пачатак. - Думаю, што знойдуцца і жанчыны - аматары гэтай гульні, - сказаў ён.
У плане работы клуба - правядзенне турніраў, узаемадзеянне з іншымі шахматнымі клубамі, развіццё майстэрства шахматнай гульні а таксама імкненне да паўнавартаснага актыўнага жыцця, ўсталяванне сяброўскіх кантактаў і прапаганда здаровага ладу жыцця.
Членам шахматнага клуба можа стаць любы грамадзянін сталага ўзросту, які захапляецца шахматамі, у тым ліку і мае кваліфікацыйны разрад. Прыём у клуб «Белая ладдзя» ажыццяўляецца на падставе вуснай заявы грамадзяніна.
Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

