Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
16 Красавік 2019

Акцыя «Зарадка ад нас - здароўе для вас!»

12 красавіка ў г. п. Смілавічы прайшла акцыя «Зарадка ад нас - здароўе для вас!», якую арганізаваў Смілавіцкі гарпасялковы дом культуры сумесна са Смілавіцкім сельскім выканаўчым камітэтам.

У рамках акцыі былі праведзены спартыўныя і прафілактычныя мерапрыемствы са школьнікамі, іх бацькамі і педагогамі. Арганізатары распавядалі ўдзельнікам, чым карысная ранішняя зарадка, як фізкультура дапамагае захаваць добрае здароўе і чаму так важна падтрымліваць выдатную фізічную форму.

Кульмінацыяй мерапрыемства стала спаборніцтва каманд з ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п. Смілавічы», ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п. Смілавічы», ДУА «Смілавіцкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» і УА «Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж» на правядзенне лепшай і крэатыўнай зарадкі.

Хлопцы былі настолькі добра падрыхтаваны, што члены журы не змаглі вызначыцца з лепшымі з лепшых і ўручылі дыпломы за ўдзел і салодкія падарункі ўсім удзельнікам акцыі.

Марына Кацянёва

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць