У рамках акцыі былі праведзены спартыўныя і прафілактычныя мерапрыемствы са школьнікамі, іх бацькамі і педагогамі. Арганізатары распавядалі ўдзельнікам, чым карысная ранішняя зарадка, як фізкультура дапамагае захаваць добрае здароўе і чаму так важна падтрымліваць выдатную фізічную форму.
Кульмінацыяй мерапрыемства стала спаборніцтва каманд з ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п. Смілавічы», ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п. Смілавічы», ДУА «Смілавіцкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» і УА «Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж» на правядзенне лепшай і крэатыўнай зарадкі.
Хлопцы былі настолькі добра падрыхтаваны, што члены журы не змаглі вызначыцца з лепшымі з лепшых і ўручылі дыпломы за ўдзел і салодкія падарункі ўсім удзельнікам акцыі.
Марына Кацянёва

