Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

20 Чэрвень 2019

Слухай бацьку: хлопчык з Чэрвеня выйграў білеты на Еўрапейскія гульні дзякуючы таму, што дома ад яго патрабавалі кожны дзень аджымацца па 30 разоў

Тата дзесяцігадовага Лёшы ДАНІЛЬЧЫКА паважае фізкультуру і спорт і марыць выгадаваць  трох сваіх дзяцей здаровымі, дужымі і загартаванымі. Сярэдняму, Аляксею, ён амаль кожны дзень нагадвае, што крэпкія мышцы, спрытнасць і моц не ўпадуць з неба, іх трэба здабываць, займаючыся спортам. Кожны дзень Лёша па загаду бацькі аджымаецца ад падлогі па трыццать разоў.

Першы месяц лета хлопчык праводзіць у школьным дзіцячым дагеры. Сёння, 20 чэрвеня, напярэдадні адкрыцця Еўрапейскіх Гульняў у Мінску, у школу наведаўся чэрвеньскі спартсмен, чэмпіён міру па жыму штангі Павел КЛЫНДЗЮК. Падчас сустрэчы Павел распавёў пра тое, як нёс факел Гульняў у эстафеце «Полямя міру», паказаў свае узнагароды, кубкі, даў аўтографы. Потым спартсмен арганізаваў невялікія спаборніцтвы на аджыманне. Пераможцу чакаў цудоўны прыз: білет на Гульні! Вось гэты заветны білет і выйграў Лёша ДАНІЛЬЧЫК, бо дзякуючы штодзённым дамашнім трэніроўкам ёе здолеў аджацца 60 разоў!

Білет для дзіцяці суправаджаецца цудоўным бонусам: білетам для дарослага! Такім чынам, ДАНІЛЬЧЫК-старэйшы таксама пабывае на Еўрапейскіх Гульнях.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фото аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць