Першы месяц лета хлопчык праводзіць у школьным дзіцячым дагеры. Сёння, 20 чэрвеня, напярэдадні адкрыцця Еўрапейскіх Гульняў у Мінску, у школу наведаўся чэрвеньскі спартсмен, чэмпіён міру па жыму штангі Павел КЛЫНДЗЮК. Падчас сустрэчы Павел распавёў пра тое, як нёс факел Гульняў у эстафеце «Полямя міру», паказаў свае узнагароды, кубкі, даў аўтографы. Потым спартсмен арганізаваў невялікія спаборніцтвы на аджыманне. Пераможцу чакаў цудоўны прыз: білет на Гульні! Вось гэты заветны білет і выйграў Лёша ДАНІЛЬЧЫК, бо дзякуючы штодзённым дамашнім трэніроўкам ёе здолеў аджацца 60 разоў!
Білет для дзіцяці суправаджаецца цудоўным бонусам: білетам для дарослага! Такім чынам, ДАНІЛЬЧЫК-старэйшы таксама пабывае на Еўрапейскіх Гульнях.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фото аўтара

