Зборная Міншчыны на чэмпіянаце РБ цалкам складалася з чэрвеньскiх спартсменаў. Усе нашы хлопцы выступілі выдатна, у выніку каманда заняла 3-е месца ў рэспубліцы. Гэта лепшы вынік за ўсю гісторыю нашай спартыўнай школы і секцыі вольнай барацьбы!
Зараз Зміцер Лукашук і Аліна Кавалёнак разам з трэнерам рыхтуюцца абараняць спартыўны гонар краіны на Чэмпіянаце Еўропы сярод школьнікаў у польскім Кракаве. Чэмпіянат будзе праходзіць з 27 па 30 чэрвеня.
Няхай атрымаецца зрабіць у Польшчы тушэ, хлопцы! Чэрвень хварэе за вас!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

