Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

21 Чэрвень 2019

У Чэрвені - сіла: два выхаванцы Юрыя Лейкіна ўвайшлі ў зборную краіны па вольнай барацьбе

Юныя барацьбіты-вольнікі Дзмітрый Лукашук і Аліна Кавалёнак, выхаванцы трэнера Юрыя Лейкіна, выступаючы ў маі за зборную Мінскай вобласці на чэмпіянаце краіны сярод спартыўных школ, паказалі выдатныя вынікі і ўвайшлі ў склад зборнай Рэспублікі Беларусь.

Зборная Міншчыны на чэмпіянаце РБ цалкам складалася з чэрвеньскiх спартсменаў. Усе нашы хлопцы выступілі выдатна, у выніку каманда заняла 3-е месца ў рэспубліцы. Гэта лепшы вынік за ўсю гісторыю нашай спартыўнай школы і секцыі вольнай барацьбы!

Зараз Зміцер Лукашук і Аліна Кавалёнак разам з трэнерам рыхтуюцца абараняць спартыўны гонар краіны на Чэмпіянаце Еўропы сярод школьнікаў у польскім Кракаве. Чэмпіянат будзе праходзіць з 27 па 30 чэрвеня.

Няхай атрымаецца зрабіць у Польшчы тушэ, хлопцы! Чэрвень хварэе за вас!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць