Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

01 Ліпень 2019

На Чэрвеньшчыне стартавала акцыя «Беларусь памятае!» - «Памятае кожнага»

Падчас гэтай акцыі людзі па ўсёй краіне ўскладаюць кветкі да помнікаў загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне, мемарыялам, пахаванням, стэлам, абеліскам, брацкім магілам. Першымі з нашага раёна да мерапрыемства падключыліся Запольская школа і СШ №2 горада Чэрвеня.

Настаўнікі і вучні другой Чэрвенскай школы ўсклалі кветкі да помніка Аляксею Канідзьевічу ФЛЯГОНТАВУ. Трэба адзначыць, што школа не толькі ускладае да гэтага помніка кветкі па святах, але і круглы год вядзе над ім шэфства, таму побач заўсёды чысціня, парадак, пакошана трава, пасаджаны кветкі.

У Заполлi моладзь падчас ўскладання кветак прадстаўлялі старшыня грамадскай школьнай піянерскай арганізацыі сямікласніца Анастасія Няхай і старшыня пяршоўкі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі адзінаццацікласніца Анастасія Кудравец.

У гэтыя дні да ўсебеларускай акцыі далучацца і іншыя ўстановы раёна.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Андрэя ГАНТАРЭНКА

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць