Настаўнікі і вучні другой Чэрвенскай школы ўсклалі кветкі да помніка Аляксею Канідзьевічу ФЛЯГОНТАВУ. Трэба адзначыць, што школа не толькі ускладае да гэтага помніка кветкі па святах, але і круглы год вядзе над ім шэфства, таму побач заўсёды чысціня, парадак, пакошана трава, пасаджаны кветкі.
У Заполлi моладзь падчас ўскладання кветак прадстаўлялі старшыня грамадскай школьнай піянерскай арганізацыі сямікласніца Анастасія Няхай і старшыня пяршоўкі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі адзінаццацікласніца Анастасія Кудравец.
У гэтыя дні да ўсебеларускай акцыі далучацца і іншыя ўстановы раёна.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Андрэя ГАНТАРЭНКА

