Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 843

04 Ліпень 2019

На мітынгу ў Чэрвені ўшанавалі памяць загінуўшых ў гады Вялікай Айчыннай вайны (Фота)

Мітынг, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбыўся 2 ліпеня ў райцэнтры ля помніка воінам і партызанам Чэрвеньшчыны.

Выступаючы на ім, старшыня раённага выканаўчага камітэта Віталь Казлоў выказаў словы шчырай павагі і ўдзячнасці прысутным ветэранам Вялікай Айчыннай вайны – Мікалаю Фёдаравічу Козыраву і Акіму Цітавічу Якаўлеву за Перамогу, уклад у развіццё раёна, выхаванне моладзі. Ён зазначыў, што подзвіг тых, хто вызваліў краіну ад фашысцкай навалы, служыць для нас прыкладам любові да Радзімы, узорам мужнасці і гераізму.


Віталь Казлоў і ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Дзмітрый Сініцкі ўручылі Мікалаю Козыраву і Акіму Якаўлеву юбілейныя медалі “75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Памяць тых, хто не вярнуўся з вайны, ушанавалі хвілінай маўчання. Да пастамента помніка леглі кветкі ад кіраўніцтва раёна, працоўных калектываў, грамадскасці.


З Днём Незалежнасці і 95-годдзем утварэння Чэрвеньскага раёна жыхароў і гасцей Чэрвеня павіншаваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр Атрошчанка. Ён перадаў старшыні райвыканкама Прывітальны адрас за подпісам кіраўніка Палаты прадстаўнікоў беларускага парламента Уладзіміра Андрэйчанкі і сувенір.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць