Выступаючы на ім, старшыня раённага выканаўчага камітэта Віталь Казлоў выказаў словы шчырай павагі і ўдзячнасці прысутным ветэранам Вялікай Айчыннай вайны – Мікалаю Фёдаравічу Козыраву і Акіму Цітавічу Якаўлеву за Перамогу, уклад у развіццё раёна, выхаванне моладзі. Ён зазначыў, што подзвіг тых, хто вызваліў краіну ад фашысцкай навалы, служыць для нас прыкладам любові да Радзімы, узорам мужнасці і гераізму.
Віталь Казлоў і ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Дзмітрый Сініцкі ўручылі Мікалаю Козыраву і Акіму Якаўлеву юбілейныя медалі “75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Памяць тых, хто не вярнуўся з вайны, ушанавалі хвілінай маўчання. Да пастамента помніка леглі кветкі ад кіраўніцтва раёна, працоўных калектываў, грамадскасці.
З Днём Незалежнасці і 95-годдзем утварэння Чэрвеньскага раёна жыхароў і гасцей Чэрвеня павіншаваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр Атрошчанка. Ён перадаў старшыні райвыканкама Прывітальны адрас за подпісам кіраўніка Палаты прадстаўнікоў беларускага парламента Уладзіміра Андрэйчанкі і сувенір.

