Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

05 Жнівень 2019

Футбол: чэрвеньскі «Колас» перамог, у Аляксандра Мрынскага - хет-трык

Футбалісты чэрвеньскага «Коласа» ў чарговым матчы групавога этапу чэмпіянату Мінскай вобласці на сваім полі перамаглі «Цэнтр Спорту» з Смалявічаў — 4:0.

Лік быў адкрыты за хвіліну да перапынку: Аляксандр Мрынскi зарабіў пенальці і сам яго рэалізаваў.

На 61 хвіліне галявую перавагу чэрвенцаў падвоіў Яўген Цэдрык з перадачы Аляксея Ганчарыка. На 66-й і 81-й хвілінах вызначыўся Аляксандр Мрынскi з перадач Дзмітрыя Чыстага і Ігара Шмідава.

«Колас» правёў матч у наступным складзе: Аўраменка, Лаўрык (Грабянок, 75), Весялоў, Курбанаў, Шафераў (Прытыка, 82), Ліпніцкі (Каражан, 71), Ганчарык, Лявонцьеў (Чысты, 46), Фофанаў (Кацько, 55), Цэдрык (Шмідаў, 75), Мрынскi.

Пасля 11 тураў наша каманда з 24 ачкамі займае другі радок у турнірнай табліцы групы «Б». На тры ачкі больш - у капыльскага «Будаўніка», на два менш і гульня ў запасе - у «Клецка».

Ігар Адамовіч. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць