Лік быў адкрыты за хвіліну да перапынку: Аляксандр Мрынскi зарабіў пенальці і сам яго рэалізаваў.
На 61 хвіліне галявую перавагу чэрвенцаў падвоіў Яўген Цэдрык з перадачы Аляксея Ганчарыка. На 66-й і 81-й хвілінах вызначыўся Аляксандр Мрынскi з перадач Дзмітрыя Чыстага і Ігара Шмідава.
«Колас» правёў матч у наступным складзе: Аўраменка, Лаўрык (Грабянок, 75), Весялоў, Курбанаў, Шафераў (Прытыка, 82), Ліпніцкі (Каражан, 71), Ганчарык, Лявонцьеў (Чысты, 46), Фофанаў (Кацько, 55), Цэдрык (Шмідаў, 75), Мрынскi.
Пасля 11 тураў наша каманда з 24 ачкамі займае другі радок у турнірнай табліцы групы «Б». На тры ачкі больш - у капыльскага «Будаўніка», на два менш і гульня ў запасе - у «Клецка».
Ігар Адамовіч. Фота аўтара

