Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
06 Верасень 2019

Кожнай школе - па выратавальніку: чэрвеньскія супрацоўнікі МНС з лекцыямі аб бяспецы аб'ехалі ўсе навучальныя ўстановы раёна

Асаблівую ўвагу госці з МНС надаюць першакласнікам. Праводзяць з імі «Урокі бяспекі», тлумачаць элементарныя правілы паводзінаў з небяспечнымі прадметамі - запалкамі, запальніцамі, петардамі, электрапрыборамі, газавымі плітамі, печкамі. Малышы паказваюць вельмі добрыя веды правілаў бяспечных паводзін.

З дарослым персаналам школ выратавальнікі ў рамках Адзінага дня бяспекі праводзяць інструктажы.

Кожнаму першакласніку, які прыбыў у школу, выратавальнік уручае падарункі: расклад заняткаў, пропісi і лінейку-закладку. Усе гэтыя рэчы аформлены ў стылі супрацьпажарнай тэматыкі.

У гімназіі сустрэчу праводзілі Юлія Максіменя і начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вячаслаў Саўковіч, у Чэрвеньскай СШ №2 - Павел Купрацэвіч, у СШ №3 - Аляксей Батура, у СШ №4 - Кірыл Маскалёў і Юрый Кобрын, у першай Смілавіцкай - Сяргей Чыкун, у другой Смілавіцкай - Яўген Пінчук, у Валевачэўскай - Яўген Кулеш, у Лядзенскай - Арцём Лук'янаў, у Руднянскай - Сяргей Каўзуновіч, у Турэцкай - Кірыл Бажко.

Свайго адказнага і клапатлівага лектара-выратавальніка, які раскажа, як трэба сябе паводзіць, каб не здарыўся пажар ці іншая бяда, пакуль яшчэ чакае Запольская школа. Там сустрэча з МНС-нікамі адбудзецца заўтра, 6 верасня.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Юліі Максіменя

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць