З дарослым персаналам школ выратавальнікі ў рамках Адзінага дня бяспекі праводзяць інструктажы.
Кожнаму першакласніку, які прыбыў у школу, выратавальнік уручае падарункі: расклад заняткаў, пропісi і лінейку-закладку. Усе гэтыя рэчы аформлены ў стылі супрацьпажарнай тэматыкі.
У гімназіі сустрэчу праводзілі Юлія Максіменя і начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вячаслаў Саўковіч, у Чэрвеньскай СШ №2 - Павел Купрацэвіч, у СШ №3 - Аляксей Батура, у СШ №4 - Кірыл Маскалёў і Юрый Кобрын, у першай Смілавіцкай - Сяргей Чыкун, у другой Смілавіцкай - Яўген Пінчук, у Валевачэўскай - Яўген Кулеш, у Лядзенскай - Арцём Лук'янаў, у Руднянскай - Сяргей Каўзуновіч, у Турэцкай - Кірыл Бажко.
Свайго адказнага і клапатлівага лектара-выратавальніка, які раскажа, як трэба сябе паводзіць, каб не здарыўся пажар ці іншая бяда, пакуль яшчэ чакае Запольская школа. Там сустрэча з МНС-нікамі адбудзецца заўтра, 6 верасня.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Юліі Максіменя

