Першае месца заваявала каманда СШ №4, атрымаўшы перамогу ў трох гульнях. У барацьбе за другое і трэцяе месца сышліся хлопцы з сярэдняй школы №2 і гаспадары пляцоўкі - школа №3. Хатнія сцены на гэты раз не дапамаглі. Вікторыю святкавалі хлопцы з 2-й школы. Гульні з удзелам гімназіі атрымаліся самымі напружанымі, але хлопцам крыху не хапіла да пападання ў тройку прызёраў. Як вынік - чацвёртае месца.
Хочацца адзначыць, што, акрамя удзельнікаў гульняў, прысутнічала і нямала заўзятараў, якія аказвалі шумавую падтрымку сваім улюбёнцам. Па выніках спаборніцтваў каманды былі ўзнагароджаны граматамі, дыпломамі і каштоўнымі прызамі.

