Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

23 Верасень 2019

Валейбольны турнір на прызы Чэрвеньскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі: вікторыя ўсміхнулася камандзе СШ №4

21 верасня, у суботу, у сярэдняй школе №3 горада Чэрвеня было горача. Тут у рамках праекта «Горад Чэрвень - здаровы горад» і акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» праходзілі спаборніцтвы па валейболе сярод навучэнцаў школ на прызы Чэрвеньскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. У турніры прынялі ўдзел тры гарадскія школы і гімназія.

Першае месца заваявала каманда СШ №4, атрымаўшы перамогу ў трох гульнях. У барацьбе за другое і трэцяе месца сышліся хлопцы з сярэдняй школы №2 і гаспадары пляцоўкі - школа №3. Хатнія сцены на гэты раз не дапамаглі. Вікторыю святкавалі хлопцы з 2-й школы. Гульні з удзелам гімназіі атрымаліся самымі напружанымі, але хлопцам крыху не хапіла да пападання ў тройку прызёраў. Як вынік - чацвёртае месца.

Хочацца адзначыць, што, акрамя удзельнікаў гульняў, прысутнічала і нямала заўзятараў, якія аказвалі шумавую падтрымку сваім улюбёнцам. Па выніках спаборніцтваў каманды былі ўзнагароджаны граматамі, дыпломамі і каштоўнымі прызамі.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць