Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

10 Кастрычнік 2019

Пенка — гэта добра: чэрвеньскі пчаляр распавёў пра нюансы куплі натуральнага мёду

Як толькі пахаладала і пачаліся дажджы, многія чэрвенцы паспелі застудзіцца. Іншыя трымаюцца, імкнуцца зрабіць прышчэпкі, «навiтамiнiцца» садавінай і гароднінай і назапасіцца мёдам, які, як вядома, выдатны лячэбны і прафілактычны сродак.

Пры куплі мёду ў чалавека ўзнікае шэраг пытанняў. Вядома, усе хочуць самы якасны і сапраўдны мёд з пчальніка. Але прыкол у тым, што не ўсе ведаюць, як сапраўдны мёд выглядае! Адна з самых распаўсюджаных прэтэнзій да пчаляра, прадаючага сваю прадукцыю - «Што гэта за белыя пенкі? Напэўна, мёд сапсаваны!..»

Вось што распавёў пчаляр Андрэй Баброўскі:

«Белы пласт у мёдзе - гэта закрышталізаваная глюкоза. Аматарам салодкага пчалінага прадукту рэкамендую пры выбары мёду аддаць перавагу таму, у якога назіраецца такое вось красаванне. Гэта прыкмета таго, што мёд сапраўды натуральны! Візуальна некаторым спажыўцам «пенка» здаецца некалькі непрыгожай, не эстэтычнай і нават палохаючай. Аднак гэта прыкмета добрай якасці мёду, прыкмета яго натуральнасці. Чаму? Справа ў тым, што ўтварэнне белага пласта ўзнікае у натуральнага мёду з нізкай вільготнасцю і адбываецца пры нармальных умовах захоўвання. «Узоры» ўтвараюцца ў закрышталізаваным мёдзе пры судотыку з посудам, у якi ён фасуется».

Такім чынам, дарагія чытачы, з гэтага часу цвёрда ведайце: калі на паверхні мёду або дзе-небудзь ўнутры прысутнічае белая «пенка» - хапайце яго, ён сапраўдны!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Таццяны Дзьмітровіч

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць