Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
22 Лістапад 2019

Пасля планёркі — сустрэча з прафсаюзным лідэрам: калектыў ААТ «Раванічы» удзельнічаў у Адзіным дні інфармавання

З адміністрацыяй і супрацоўнікамі сельгаспрадпрыемства сустрэлася старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Ларыса Яфіменка.

Раніцай зацемна, калі ў «Раванічах» работнікі яшчэ толькі праводзілі планёркi, размяркоўваючы абавязкі і працы на дзень, у гаспадарку прыехала Ларыса Яфіменка.

Акрамя тэм, агульных для ўсіх рэгіёнаў - развіццё сацыяльнай інфраструктуры, дэмаграфічная палітыка, прафілактыка правапарушэнняў у сям'і і побыце, - многія скарысталіся магчымасцю абмеркаваць з прафсаюзным лідэрам розныя прававыя, юрыдычныя, фінансавыя, гаспадарчыя аспекты ўзаемаадносін работнікаў з наймальнікам.

Частку пытанняў вырашылі адразу пры актыўным садзейнічанні старшыні мясцовага прафкама Тамары Цітавец. Тыя праблемы, для вывучэння і вырашэння якіх неабходна нейкі час, ўзятыя на кантроль.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць