Раніцай зацемна, калі ў «Раванічах» работнікі яшчэ толькі праводзілі планёркi, размяркоўваючы абавязкі і працы на дзень, у гаспадарку прыехала Ларыса Яфіменка.
Акрамя тэм, агульных для ўсіх рэгіёнаў - развіццё сацыяльнай інфраструктуры, дэмаграфічная палітыка, прафілактыка правапарушэнняў у сям'і і побыце, - многія скарысталіся магчымасцю абмеркаваць з прафсаюзным лідэрам розныя прававыя, юрыдычныя, фінансавыя, гаспадарчыя аспекты ўзаемаадносін работнікаў з наймальнікам.
Частку пытанняў вырашылі адразу пры актыўным садзейнічанні старшыні мясцовага прафкама Тамары Цітавец. Тыя праблемы, для вывучэння і вырашэння якіх неабходна нейкі час, ўзятыя на кантроль.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

