Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

29 Лістапад 2019

Несур’ёзна пра сур’ёзнае

На апошнім пасяджэнні літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь” член Саюза пісьменнікаў Беларусі Генадзь Аўласенка прадставіў свой гумарыстычны зборнік “Паэзія без габарытаў”. Ён выйшаў у гэтым годзе ў выдавецтве “Чатыры чвэрці”.

Кніга складаецца зчатырох раздзелаў: “Гэты нядобры Тузік”,“Паэзія без габарытаў”,“Каханне і гарох”,“Каса на камень”.У першы раздзел увайшлі невялікія гумарыстычныя вершыкі, у другі - пародыі на вершы сучасных беларускіх паэтаў, у трэці – “рыфмаванкі” і ў апошні раздзел - невялікія гумарыстычныя сцэнкі, якія можна паставіць не толькі ў народных і самадзейных тэатрах, але і сіламі школьных драматычных гурткоў.

Гумарыстычны зборнік выйшаў у серыі “Несур’ёзна пра сур’ёзнае”, якая выдаецца з 2014 года. Вокладка кнігі аздоблена карцінай знакамітага мастака Валянціна Губарава.

Прапануем нізку гумарыстычных твораў сябра аматарскага аб’яднання “Ветразь”:

На прыёме ў псіхіятра

- Цяпер скажыце,

небарака,

калі ўсё пачалося

 ў вас?

Калі аб тым,

 што вы - сабака,

 прыйшла вам думка

ў першы раз?

           -Аб гэтым думаў я цішком

яшчэ маленькім шчанюком…

 *    *    *

- Мой муж знайшоў сабе забаву:

 як толькі вып’е ранкам каву,

адразу ж кубачак з’ядае

 і толькі ручку пакідае…

- Я бачу: ён у вас дзівак!

Якраз жа ў ручках - самы смак!

 

Не так, як раней

- Эх, сябра, як тут ні круці,

усё змяняецца ў жыцці!

Раней, калі дамоў прыходзіў

і толькі ў свой пакой заходзіў,

сабака брэхам сустракала,

пантофлі жонка падавала…

- І што ж змянілася, Фядот?

- Цяпер - усё наадварот!

Знаёмая мiска

- Ты мусіць, суседзе,

не корміш сабаку?

 Прызнайся!

- Ды што ты!

 Наадварот!

- А што ж каля нас яна ўсё,

 небарака,

 сядзіць і глядзіць мне,

 як кажуць,

 у рот?

- Пустое!

Хай гэта цябе не хвалюе!

Бо зараз яе

не адгоніш калом.

 Яна ж

сваю міску пазнала…

- Якую?

- Ды тую,

з якой ты ясі за сталом.

Не трэба рызыкаваць

- Я чуў, што ты прадаў

 свой саксафон?

- Не толькі саксафон,

 але й трамбон!

- Чаму?

Ты ж вельмі граць на іх любіў?

- Сказалі мне:

сусед ружжо купіў!

Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвеньскай цэнтрльнай раённай бібліятэкі