Для арганізатараў конкурсу прыемнай нечаканасцю стала колькасць удзельнікаў, якія даслалі відэа і тое, што чытальнікі - розных узростаў. Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, пераважна высокі мастацкі ўзровень удзельнікаў вельмі ўразіў і пакінуў самыя найлепшыя пачуцці. Нагадваем, што творчасць ўдзельнікаў конкурсу ацэньвала журы - супрацоўнікі бібліятэкі.
Вылучыць лепшых сярод такой колькасці ўдзельнікаў стала даволі няпростай задачай. Арганізацыйным камітэтам было прынята рашэнне вызначаць пераможцаў па ўзроставых катэгорыях: да 18 гадоў і тых, каму больш 18. Нарэшце, запрашаем усіх нашых юных і дарослых чытальнікаў азнаёміцца з вынікамі конкурсу!
У катэгорыі да 18 гадоў пераможцамі сталі Святлана Грыцкевіч, Кірыл Садзюкевіч і Кірыл Казлоў.
Сярод удзельнікаў дарослай катэгорыі журы вылучыла пераможцам Ніну Мількевіч.
Пераможцы конкурсу атрымаюць Дыплом пераможцы і юбілейны медаль.
Акрамя таго, не засталіся без увагі і астатнія ўдзельнікі. Аргкамітэт і журы конкурсу вырашылі ўзнагародзіць удзельнікаў у наступных намінацыях:
У катэгорыі да 18 гадоў:
1. “За творчы падыход”- Саша і Ліза Зенчык;
2. “За выразнасць чытання” - Віцько Артур;
3. “За удзел у конкурсе”:
Артур Губар,
Шабуневіч Ангеліна,
Пасюк Дар’я,
Лазко Ганна,
Мікіта Аўдзейчык.
Сярод удзельнікаў дарослай катэгорыі:
1. “Першаадкрывальнік конкурсу” – Ганна Клімовіч;
2. “За жывое беларускае слова” - Маркушэўская Ірына;
3. “За выразнае раскрыццё мастацкага вобразу верша” - Аксана Цімафеева;
4. “За тэатральную мініяцюру” - Ладуцька Ларыса;
5. “За лірычнасць і пранікнёнасць” - Святлана Ждановіч.
За перамогу ў намінацыі кожны ўдзельнік таксама атрымае падзяку.
Віншуем пераможцаў! Шчыра дзякуем кожнаму ўдзельніку, а таксама бібліятэкарам, настаўнікам, бацькам чытальнікаў, аператарам і ўсім, хто прымаў удзел у стварэнні відэавыступленняў!
Пераможцы і ўдзельнікі будуць узнагароджаны 8 лістапада 2022 года ў зручны для Вас час.