Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Лістапад 2022

Вынікі анлайн-конкурсу чытальнікаў “Роднаму слову я песню пяю”, які прымеркаваны да 140-годдзя Я. Коласа

З 6 кастрычніка па 1 лістапада 2022 года ў Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэцы праводзіўся конкурс "Роднаму слову я песню пяю", прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Я. Коласа. На працягу гэтага часу на электронны адрас бібліятэкі прыходзілі відэазапiсы вершаў Якуба Коласа ў выкананні нашых чытачоў. Відэа  размяшчалі ў блогу бібліятэкі.

Для арганізатараў конкурсу прыемнай нечаканасцю стала колькасць удзельнікаў, якія даслалі відэа і тое, што чытальнікі - розных узростаў. Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, пераважна высокі мастацкі ўзровень удзельнікаў вельмі ўразіў і пакінуў самыя найлепшыя пачуцці. Нагадваем, што творчасць ўдзельнікаў конкурсу ацэньвала журы - супрацоўнікі бібліятэкі.

Вылучыць лепшых сярод такой колькасці ўдзельнікаў стала даволі няпростай задачай. Арганізацыйным камітэтам было прынята рашэнне вызначаць пераможцаў па ўзроставых катэгорыях: да 18 гадоў і тых, каму больш 18. Нарэшце, запрашаем усіх нашых юных і дарослых чытальнікаў азнаёміцца з вынікамі конкурсу!

У катэгорыі да 18 гадоў пераможцамі сталі Святлана Грыцкевіч, Кірыл Садзюкевіч і Кірыл Казлоў.

Сярод удзельнікаў дарослай катэгорыі журы вылучыла пераможцам Ніну Мількевіч.

Пераможцы конкурсу атрымаюць Дыплом пераможцы і юбілейны медаль.

Акрамя таго, не засталіся без увагі і астатнія ўдзельнікі. Аргкамітэт і журы конкурсу вырашылі ўзнагародзіць удзельнікаў у наступных намінацыях:

У катэгорыі да 18 гадоў:

1. “За творчы падыход”- Саша і Ліза Зенчык;

2. “За выразнасць чытання” -  Віцько Артур;

3. “За удзел  у конкурсе”:

Артур Губар,

Шабуневіч Ангеліна,

Пасюк Дар’я,

Лазко Ганна,

Мікіта Аўдзейчык.

 

Сярод удзельнікаў дарослай катэгорыі:

1. “Першаадкрывальнік конкурсу” – Ганна Клімовіч;

2“За жывое беларускае слова” - Маркушэўская Ірына;

3. “За выразнае раскрыццё мастацкага вобразу верша” - Аксана Цімафеева;

4. “За тэатральную мініяцюру” - Ладуцька Ларыса;

5. “За лірычнасць і пранікнёнасць” - Святлана Ждановіч.

За перамогу ў намінацыі кожны ўдзельнік таксама атрымае падзяку.

Віншуем пераможцаў! Шчыра дзякуем кожнаму ўдзельніку, а таксама бібліятэкарам, настаўнікам, бацькам чытальнікаў, аператарам і ўсім, хто прымаў удзел у стварэнні відэавыступленняў!

Пераможцы і ўдзельнікі будуць узнагароджаны 8 лістапада 2022 года ў зручны для Вас час.