Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

Навіны вобласці

У Мінскай вобласці працуюць 55 школьных кірмашоў і больш за 580 куткоў першакласніка

30 Ліпень 2021

У Мінскай вобласці працуюць 55 школьных кірмашоў і 584 кутка першакласніка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг Мінаблвыканкама.

У Мінскай вобласці за паўгоддзе выяўлена больш за 7 тыс. фактаў перавышэння скорасці вадзіцелямі

29 Ліпень 2021

За 6 месяцаў года па прычыне перавышэння скорасці ў Мінскай вобласці адбылося 52 ДТЗ, у якіх 7 чалавек загінулі і 54 атрымалі траўмы. Усяго за названы перыяд вартавымі дарог выяўлена 7197 фактаў парушэння скораснага рэжыму вадзіцелямі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.

Уборачная кампанія ідзе ў Дзяржынскім раёне

28 Ліпень 2021

У Дзяржынскім раёне ідзе ўборачная кампанія. У ААТ "Баравое-2003" штодзень выходзяць на ўборку дзевяць экіпажаў, намалот за дзень складае ў сярэднім 400 т.

Фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу» прайшоў у Салігорску

27 Ліпень 2021

Культурна-спартыўны фестываль "Вытокі. Крок да Алімпу" з 22 па 24 ліпеня прайшоў у Салігорску.

Аляксандр Турчын: сучасныя тэхналогіі дапамагаюць збіраць добры ўраджай нават пры складаных умовах надвор'я

26 Ліпень 2021

Сучасныя тэхналогіі дапамагаюць у час уборачнай кампаніі збіраць добры ўраджай нават пры складаных умовах надвор'я. Такое меркаванне выказаў журналістам старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях арганізацыі ўборачнай кампаніі 2021 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мінская вобласць і Расія плануюць рэалізаваць унікальны бізнес-праект у сферы сельскай гаспадаркі

23 Ліпень 2021

Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын і Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Яўген Лук'янаў абмеркавалі сёння на сустрэчы ў сталіцы ўнікальны бізнес-праект у сферы сельскай гаспадаркі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да выратавання жыццёў гатовы: на Кургане Славы прысягу прынеслі маладыя супрацоўнікі МНС

22 Ліпень 2021

У сераду, 21 ліпеня, на Кургане Славы адбылася ўрачыстая цэрэмонія прынясення прысягі супрацоўнікамі Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства надзвычайных спраў. 72 маладых чалавека паабяцалі аддаваць усю сваю моц і прыкладваць намаганні дзеля такго, как штодзённа стаяць на ахове жыцця і бяспекі жыхароў Мінскай вобласці.

Больш за палову даходаў бюджэту Мінскай вобласці сфарміравана суб'ектамі гаспадарання недзяржаўнага сектара эканомікі

21 Ліпень 2021

Плацяжы суб'ектаў недзяржаўнага сектара эканомікі ў агульных падатковых паступленнях вобласці склалі 54,2 працэнта.

У Мінскай вобласці адкрываюць варкаўт-зоны і скейт-пляцоўкі

20 Ліпень 2021

Цэлыя кластары вулічных відаў спорту развіваюць у Цэнтральным рэгіёне, напрыклад, барысаўскі скейтадром - самы вялікі ў вобласці. Ён займае плошчу 2 тысячы квадратных метраў і выкананы па еўрапейскіх стандартах - спецыяльнае пакрыццё і каля дзесяці відаў модуляў для трукаў.

Мерапрыемствы да Дня электратранспарту прайшлі ў «Вялікім камені»

19 Ліпень 2021

Дзень электратранспарту ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" сабраў 16 ліпеня шырокае кола прадпрыемстваў і кампаній, дзейнасць якіх звязана з электратранспартам - прадстаўнікоў прамысловага комплексу, вучоных, кампаній - імпарцёраў электрамабіляў. На выстаўцы былі прадстаўлены як легкавыя аўто, так і спецтэхніка на электрацязе.

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць