Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Навіны вобласці

«Не дабяром каля 300 тысяч тон збожжа да ўзроўню мінулага года» - аграрыі Міншчыны аб уборачнай

09 Жнівень 2021

Анамальна спякотнае лета з тэмпературай плюс 30-35 градусаў негатыўна адбілася на ўраджаі збожжа. Пра гэта карэспандэнту МЛЫН.BY паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама.

Аграрыі Мінскай вобласці намалацілі амаль мільён тон збожжа

06 Жнівень 2021

Агульны намалот амаль у мільён тон збожжа і па-ранейшаму статус лідара жніва усёй краіны. Аграрыі Мінскай вобласці наблізіліся да знакавай мяжы. Сельгасарганізацыі выкарыстоўваюць кожную сонечную гадзіну. Сярэдняя ўраджайнасць - крыху больш за 36 цэнтнераў з гектара. Актыўныя сёння ў палях і аграрыі Валожынскага раёна. Так, у гаспадарцы "Сакаўшчына-Агра" ўбіраюць азімае жыта. Усяго ж тут амаль 1 250 гектараў збожжавых і зернебабовых культур. Больш чым на трэці плошчаў ураджай убралі. Збожжа апрацоўваюць на зернесушыльным комплексе. Адначасова збіраюць салому з палёў і рыхтуюць глебу пад азімую сяўбу.

Гарадошны спорт развіваецца ў Мінскай вобласці

05 Жнівень 2021

Матэматычны разлік, уважлівасць і трэніроўка вытрымкі. У Мінскай вобласці актыўна развіваецца гарадошны спорт. У жыццё яго вяртаюць аматары і прафесіяналы. Сярод гульцоў у гарадкі шмат чэмпіёнаў абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. У эпоху сучасных тэхналогій гульня на свежым паветры прыцягвае да сябе ўсё больш моладзі, якая цікавіцца актыўным адпачынкам. Правілы гульні ведае і наш карэспандэнт Таццяна Бажко.

У Мінскай вобласці ўзмацняецца кантроль за бяспекай навучэнцаў

04 Жнівень 2021

У новым навучальным годзе ва ўстановах адукацыі вобласці будзе павышаны ўзровень забеспячэння бяспекі дзяцей. Як паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама, гаворка ідзе пра шэраг новаўвядзенняў.

Пленэр па вырабе дэкаратыўных скульптур з каменя пройдзе ў Стоўбцах

03 Жнівень 2021

Пленэр па вырабе дэкаратыўных скульптур з каменя пройдзе з 3 па 13 жніўня ў Стоўбцах, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Стаўбцоўскім райвыканкаме.

Амаль 18 тыс. першакласнікаў прыйдуць у школы Мінскай вобласці ў новым навучальным годзе

02 Жнівень 2021

Амаль 18 тыс. першакласнікаў прыйдуць у школы Мінскай вобласці ў новым навучальным годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў галоўным упраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама.

У Мінскай вобласці працуюць 55 школьных кірмашоў і больш за 580 куткоў першакласніка

30 Ліпень 2021

У Мінскай вобласці працуюць 55 школьных кірмашоў і 584 кутка першакласніка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг Мінаблвыканкама.

У Мінскай вобласці за паўгоддзе выяўлена больш за 7 тыс. фактаў перавышэння скорасці вадзіцелямі

29 Ліпень 2021

За 6 месяцаў года па прычыне перавышэння скорасці ў Мінскай вобласці адбылося 52 ДТЗ, у якіх 7 чалавек загінулі і 54 атрымалі траўмы. Усяго за названы перыяд вартавымі дарог выяўлена 7197 фактаў парушэння скораснага рэжыму вадзіцелямі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.

Уборачная кампанія ідзе ў Дзяржынскім раёне

28 Ліпень 2021

У Дзяржынскім раёне ідзе ўборачная кампанія. У ААТ "Баравое-2003" штодзень выходзяць на ўборку дзевяць экіпажаў, намалот за дзень складае ў сярэднім 400 т.

Фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу» прайшоў у Салігорску

27 Ліпень 2021

Культурна-спартыўны фестываль "Вытокі. Крок да Алімпу" з 22 па 24 ліпеня прайшоў у Салігорску.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць