Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

Навіны раёна

Дзень піянерскай дружбы: 180 дэлегатаў з 15 піянерскіх дружын раёна

22 Май 2019

15 мая ў гасцінных сценах дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. п. Смілавічы» прайшоў юбілейны ХХ раённы піянерскі злёт, які сабраў 180 дэлегатаў з 15 піянерскіх дружын Чэрвеньскага раёна.

У чацвёрты раз у Чэрвені ладзіўся фестываль праваслаўнай культуры «Пасхальны перазвон»

21 Май 2019

Яго прысвяцілі светламу святу – Уваскрашэнню Хрыстову. Падчас фестывалю працавала выстава-кірмаш дэкаратыўна-прыкладного мастацтва, вырабы на якую прадставілі раённы цэнтр культуры і адпачынку г.Чэрвеня, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі з Чэрвеня,  выяўленчая студыя “Мой свет”, школы горада і раёна, а таксама жыхары Чэрвеня.

Сям'я Савіч з Чэрвеньскага раёна прыняла ўдзел у абласным фестывалі-форуме замяшчаючых сем'яў

21 Май 2019

Сям'я Савіч - Наталлі Валер'еўны і Андрэя Мікалаевіча з в. Натальеўск прызнана замяшчаючай ў студзені 2009 года. У ёй выхоўваецца трое прыёмных дзяцей: Алеся, Аляксей і Людміла. Усе дзеці - аднагодкі, цяпер ім амаль па 14 гадоў. У сям'і ўжо было двое выпускнікоў.

Твой гонар, Чэрвеншчына — двойчы ардэнаносец Мікалай Пятровіч Холад

21 Май 2019

У працоўнай кніжцы ветэрана працы з в. Дыя Мікалая Пятровіча Холада ўсяго два запісы аб прыёме на работу – “Чэрвеньскае аддзяленне “Белсельгастэхнікі”, шафёр  і “калгас імя Свярдлова: прыняты ў члены калгаса і на работу шафёрам”. І пасля выхаду на заслужаны адпачынак Мікалай Пятровіч працягваў працаваць. Апошнюю Ганаровую грамату ад гаспадаркі атрымаў у 2008 годзе.

Чэрвенская інспекцыя па справах непаўналетніх далучылася да штогадовай рэспубліканскай праграмы

20 Май 2019

1 мая пачала дзейнічаць штогадовая рэспубліканская міжведамасная праграма «Клопат», у якой удзельнічае і наш раён.

Выхаванец чэрвеньскага футбола Мікалай Свірыдовіч — чэмпіён свету сярод работнікаў аэрапортаў

20 Май 2019

Некалькі гадзін таму ў турэцкай Анталіі завяршыліся сусветныя спаборніцтвы па футболу сярод работнікаў аэрапортаў «Aviation Football Cup-2019».

Пакінутая без нагляду запаленая печ стала прычынай пажару ў вёсцы Навасяленне

20 Май 2019

Здарэнне адбылося 17 мая каля дзевяці гадзін вечара. На тушэнні пажару былі задзенічаны чатыры адзінкі тэхнікі: дзве – з Чэрвеня, па адной – з ратавальных пастоў у Горках і Дамавіцку.

Прамую тэлефонную лінію правёў старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў

20 Май 2019

Старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў правёў прамую тэлефонную лінію: да кіраўніка раёна па рашэнне праблем звярнуліся 7 чалавек.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць