Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

Навіны раёна

У дружыне імя Барыкіна СШ №4 гуляюць у рэспубліканскі квэст «Па слядах Перамогі»

29 Май 2019

Хлопцы ва ўзросце да 10 гадоў прайшлі чатыры кропкі.

Другое месца ў Рэспубліканскім аглядзе дамоў-інтэрнатаў заняў Чэрвеньскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат

29 Май 2019

У мінулую суботу камісія Міністэрства працы і сацыяльнай абароны вызначыла пераможцаў 2018 года ў Рэспубліканскім аглядзе дамоў-інтэрнатаў на лепшую пастаноўку работы па абслугоўванні, забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў пражывання пенсіянераў і інвалідаў.

Гуманітарнымі праектамі, распрацаванымі ў Чэрвеньскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце, зацікавіліся ў Польшчы

29 Май 2019

Гэта праекты аднаўлення фруктовага саду і набыццё абсталявання для лініі па пераборцы, мыццю, ачыстцы, шынкоўцы і сушцы садавіны і агародніны, прычым інфра-чырвонымі праменнямі. Гэта дазволіць якасна прасушыць агародніну і захаваць у ёй неабходныя вітаміны і мінеральныя элементы.

Дзеці і маладыя інваліды з Чэрвеньскага дома-інтэрната з радасцю сустракаюць валанцёраў

28 Май 2019

Наперадзе - лета. Менавіта летам часцей за ўсё прыязджаюць у Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця валанцёры ірландскага дабрачыннага фонду «Chernobyl Children's Trast». Свае канiкулы і адпачынак яны прысвячаюць дзецям, якія больш за іншых маюць патрэбу ва ўвазе і падтрымцы.

Хлопцы з Чэрвеньшчыны адслужылі годна

28 Май 2019

Віталь Боглаў і Павел Чарвяк нядаўна вярнуліся з тэрміновай службы. Абодва праходзілі яе ў вайсковай частцы ВПС у Фаніпалі, у войсках ППА.

Барабан быў дрэнны, але дызайнер - бог!

28 Май 2019

Вось якую ідэю для «другога жыцця» старых барабанаў прыдумалі ў Чэрвеньскай школе мастацтваў!

На Чэрвеньшчыну з канцэртам: Бярэзінская “Лявоніха” наведала вёску Горкаўская Слабада

28 Май 2019

У мінулую суботу ў гэтую вёску завітаў ансамбль народнай песні “Лявоніха” з Бярэзінскага раёна. Калектыў быў створаны ў 1965 годзе. Першым яго кіраўніком быў Генадзь Яфрэмаў, які ў свой час шмат запісаў народных песень у паездках па раёну. 

Пажар у Аляксандраўцы: дачнікі палілі траву і не цалкам патушылі вогнішча

28 Май 2019

Днём у суботу чэрвеньскім ратавальнікам паступіла паведамленне аб узгаранні гаспадарчай пабудовы і жылога дома ў вёсцы Аляксандраўка. Падчас іх прыезду на месца здарэння гарэў хлеў, полымя перакінулася на дах хаты і прыбудовы.

У Чэрвеньскую СШ №2 прыйшлі... лялькі!

27 Май 2019

...Прывяла сына на кік-боксінг і стала баксёркай; хацела развіць здольнасці дачкі да танцаў і сама ўжо выступае на спаборніцтвах па рок-н-ролу; у чаканні сумавала на дзіцячых трэніроўках па картынгу і непрыкметна заахвоцілася да гонак…

Па выяўленых парушэннях да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 8 чалавек

27 Май 2019

У 2018 годзе ў арганізацыях Чэрвеньскага раёна адбылося 5 няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўмаў: ТАА «Цеплаіндустрыя», ТАА «Ліндэкспарт», ТАА «ДРУ 789», КСУП «Ганута-Агра», ДУП «ПМК-237» УП «Мінскаблсельбуд». Колькасць няшчасных выпадкаў з цяжкімі наступствамі ўзрасла ў 2,5 разы (2017 год — 2, 2018 год - 5).

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць