Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

Навіны раёна

Паважаныя жыхары Чэрвеньскага раёна, дарагія воіны і ветэраны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, афіцэры запасу!

23 Люты 2023

Сардэчна віншуем з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

«Дыплом за прыдумку». Генадзь Аўласенка стаў прызёрам творчага конкурсу да 85-годдзя Мінскай вобласці

22 Люты 2023

Дзіцячы пісьменнік з Чэрвеня Генадзь Аўласенка стаў прызёрам конкурсу на лепшы твор, прысвечаны 85-годдзю Мінскай вобласці. Дыплом, кветкі і планшэт у якасці падарунка нашаму земляку ўручыў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч. Сёння Генадзь Аўласенка ў гасцях у “Раённага весніка”.

Прафсаюзы манітораць выкананне заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях раёна

22 Люты 2023

15 і 17 лютага 2023 года рэйдавай групай тэхнічнай інспекцыі працы Савета ФПБ былі праведзены маніторынгі выканання заканадаўства аб ахове працы ў 11 арганізацыях Чэрвеньскага раёна: гаспадарках «Валевачы» і «Чэрвеньскі райаграсэрвіс», рэдакцыі раённай газеты, музеі, у цэнтры па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, Белдзяржстраху, раённых электрасетках, валюшна-лямцавай фабрыцы, Чэрвеньскім лясгасе.

Зразумела аб Працоўным заканадаўстве. Прафсаюзны прававы прыём адбыўся ў Чэрвені

21 Люты 2023

20 лютага ў Чэрвеньскім раёне прайшоў прававы прафсаюзны прыём у рамках агульнарэспубліканскай акцыі. Прадстаўнікі прафсаюзаў сустрэліся з працоўным калектывам Чэрвеньскага раёна электрычных сетак філіяла «Барысаўскія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнерга». З інфармацыяй перад работнікамі выступілі: Валерый Матохін, галоўны прававы інспектар Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці, Вадзім Кукалевіч, пракурор раёна, Вольга Коціна, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў, прысутнічаў намеснік дырэктара філіяла «Барысаўскія электрасеткі» Андрэй Голубеў.

Дзень інфармавання праходзіць у Чэрвеньскім РАУС

17 Люты 2023

Дзень інфармавання праходзіў у Чэрвеньскім РАУС з удзелам першага намесніка начальніка УУС Мінскага аблвыканкама — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі палкоўніка міліцыі Віталя Казлова і начальніка Чэрвеньскага РАУС падпалкоўніка міліцыі Віталя Кажура.

Абмеркавалі тэмы Дня інфармавання перад пачаткам працы

16 Люты 2023

Ранняй раніцай у чацвер перад пачаткам праца ў Чэрвеньскай друкарні старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка сустрэўся з працоўным калектывам прадпрыемства.

У Смілавічах праходзіць раённы конкурс прыгажосці «Міс краса Чэрвеньшчыны 2023»

15 Люты 2023

У Смілавічах пачаўся раённы конкурс прыгажосці «Міс краса Чэрвеньшчыны 2023». Удзельнічаюць дзевяць дзяўчат, старшыня журы - Ірына Марціновіч. Гэты конкурс таксама з'яўляецца адборачным этапам нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь 2023».

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць